Няма Радзімы дзе няма Свабоды!

Краіна гэта не тэрыторыя. Гэта нават не глеба ці тоны золата ў яе нацбанку. Сапраўднае золата краіны гэта людзі – і неба над імі. Бо без неба над галавою людзям няма чым дыхаць і куды імкнуцца. Толькі яно дае нам сапраўднае пачуццё свабоды і яднае нас усіх. Мы доўга жылі пад хмарным. Можа нават занадта доўга. Але гэтае лета нарэшце дае нам шанец адчуць: як гэта – штодня бачыць блакіт і дыхаць ім напоўніцу да скону.

 

Еднасць ідзе з неба – і дае сілы перамагаць усё. Толькі свабода дазволіць нам з гонарам быць беларусамі. Музыка гэтага альбому поўная свабоды – і сапраўднай Беларусі. Яна - соль нашага неба і зямлі. А мы – альбо паміж імі – альбо нідзе. Выбар цяпер – за намі ўсімі. І што б ні здарылася – беларускае неба чакае нас заўжды. А можа раптам і на зямлі пажывем яшчэ – бо яна ласкавая і прыгожая. Найлепшая ў свеце. Наша. Адна на ўсіх. Толькі яе вызваліць трэба. І ніхто гэтага не зробіць апроч нас.